Стась Карпаў. Сонца не будзе

Сонца не будзе. Я думаю цёпла не стане.
Рэха клёката вернецца нам параходным баском.
Усе сплывае, ссыпаецца. Магістралямі і мастамі
Між артрытнымі пальцамі Менска вілейскім пяском.
Цна хвалюецца – раз. Цна хвалюеца і застывае
Накрываючы лёдам мітуслівасць сваіх амплітуд.
І фігура на ім незнаёмая – паставая.
Быццам знак, што усіх нас навечна пакінулі тут.