Павел Капанскі. У маім сне

у маім сне
твой голас гучыць
увесь час за маёй спінай

твае валасы
асвятляюць мой пакой
пакуль не расплюшчу вочы

твае вочы
назіраюць за мной
з твараў мінакоў

ці не твае рукі
габлююць з майго
драўлянага сэрца
бяскрылых галубоў?