Павел Капанскі. Кветкі

пытаю
ці дарыць кветкі
не, не трэба
адказваеш
нічога не трэба
мне і так
добра з табой

дару кветкі
шчаслівая
цалуеш мяне

праз дзень
кажаш
я няўважлівы
і не слухаю
цябе

і не паспрачаешся