Ігар Канановіч. Кляймо

Тут - толькі шэрага пужлівыя адценні.
Застой, як звычай, выліваецца ў адстой...
Мне б сярод зорак у бясконцым захапленні
Ляцець нічым не абцяжаранай душой!
Мне б - рай напоўненай Сусветам адзіноты:
Валадары Зямлі -- Мяжа, Сцяна і Край!..
Чарговы дзень ты сустракаеш без ахвоты
Ў натоўпе спадчынных рабоў з кляймом "tut.by"...