Югася Каляда. На першы пагляд гэты горад не варты любові

На першы пагляд гэты горад ня варты любові.
У цемры, разбаўленай ёлкім алеем ліхтарным
Люстрана тапырацца гмахі - абое рабое,
Дакучлівы вецер сябе прапануе затанна

І раптам шалее, мацнее, мяняе кірунак
І поўхай цябе выцінае ў прыпадку пяшчоты.
Няўцям даланёй прыкрываеш апёк-пацалунак
І ўдзячнасьць салёная вадка спаўзае па шчоках.