Алесь Емяльянаў-Шыловіч. Адліга

Аксане Спрынчан


ці то дождж
ці то сьнег
замест цукру
у каву
сакавіка
кладзем
ты мне
я табе
крочыш побач
па чакалядных плітках бруку
глядзіш на мяне
растаем
разам са сьнегам
расстаемся
але ж застаемся
разам
ці то ў дождж
ці то ў сьнег

сакавік нас вітае
адлігай