Алесь Емяльянаў-Шыловіч. Вецер

Сяргею Верацілу


колер нябёсаў брудна-ліловы
Вецер
сьняжынкі вуснамі ловіць
Вецер
нэрвам іграе голым
напружваючы пабялянае горла –
стогне хрыпіць захлынаецца сьлінай
вые крычыць рагоча ўсхліпвае
словы глытае й выдыхае ў сусьвет
Вецер –
найпершы сучасны паэт