Анатоль Івашчанка. Апошні верш зімы

ад словаў стаміўся
ад гэтай пустой валтузьні
ад шэрай сталіцы
ад бесьперапыннай грызьні
мітусьні…
ад беспантовай гульні…

стаміўся ад сьмецьця
заспаны заспамлены голаў
і голы
выходзіш на лютаўскі холад
у горад
дзе кожны бязрытмава б’ецца
ва ўласнай адчыненай клетцы
да сьмерці

адно застаецца
сэрцу даверыцца