Анатоль Івашчанка. З чорнага ў белае

знак Вялікай мяжы
круціцца ў кубачку кавы
з малаком
сусьвет –
кубачак кавы
з малаком
віхраслупам
словы праходзяць
паўзь мяне
часам асядаючы на кончыках пальцаў
штодня

уздымаюся на хвалі
і абрыньваюся долу
з чорнага ў белае
з кавы ў малако
стаўлю наладку wifi
унутры сябе
на аўтапошук
так і не падабраў
пароль
пакуль