Цімур Хоміч. Новы год 2011

прысвячаецца маёй грамадзянскай жонцы

новы год - гэта дрэнь а не свята, апафеоз нуды і шэрасці
новы год - гэта калі гатуюць катлеты
аліўе, селядзец пад футрай
розныя там бутэрброды, бефстроганавы, рататуі
а пасля жаруць усе гэтыя стравы
старанна, добра перажоўваючы, жаруць

а яшчэ ўсміхаюцца, нібыта ўсё нармалёва
калі насамрэч усё далёка не нармалёва
бо як жа яно можа быць нармалёва
калі на экране спяваюць валерый меладзэ і жана фрыске

(яны, не саромеючыся, пяюць адразу на ўсіх каналах
акрамя, вядома ж, бэтэ - на бэтэ пяюць айчынныя выканаўцы
дакладней, на бэтэ не пяюць увогуле
смактаць мікрафон - не значыць спяваць)

так што, дарагая, кінь дурное, хопіць ціснуць
на кнопкі пульта, нічога не атрымаецца
прапанаванае нам меню, бачыш, абмежавана

давай святкаваць па-іншаму
прапаную вось што: паглядзі на мой чэлес
нічога асаблівага, звычайны чэлес
сярэдняга памеру эрагаваны орган
з такой прыгожай ружовай блішчастай галоўкай
дык вось, я пакладу табе яго пад елку
за гадзіну да першага студзеня
а ты мне падаруеш
сваю салодкую вільготную дзірачку
не, лепш дзьве салодкія пругкія прыгожыя дзірачкі

мы завесім вокны й зачынім дзьверы
замест меладзэ і жаны фрыске
замест усіх гэтых блядзей, якіх паказваюць на тэвэ ў навагоді вечар
мы ўключым порна
у меру жорсткае, без экстрыму, звычайнае чалавечае порна

і будзем з табою доўга няспынна й самааддана трахацца
пацеючы, цяжка дыхаючы, але не стамляючыся трахацца
пераймаючы рухі целаў порна-актораў, трахацца
адзінае, што нам засталося - гэта трахацца
мы не можам змяніць гэты свет, таму давай трахацца
цэлую вечнасць, дарагая, аж да поўначы

трахацца трахацца
трахацца трахацца трахацца
трахацца трахацца трахацца трахацца
трахацца трахацца трахацца трахацца трахацца

і, здэтанаваўшы, выбухнем двума гранатамі
перш чым стрэляць у менскае неба святочныя фейерверкі!

[ведаеш, дарагая, нас падарвуць у метро ў красавіку]