Ларыса Геніюш. Мне казалі, што мой бацька...

Мне казалі, што мой бацька
Стол дубовы у гасціне
У зубох круціў па хаце-
І гарэлкі нат не скінуў!

Мне казалі, быццам дзед мой
(праўда, крыху нецвярозы)-
Супраць семярых ля верху
Браў адзін камель бярозы!

Што б сказаў бы дзед мой любы,
Каб з зямлі сваей прачнуўся,
Калі я ўстаю насустрач
Ўсіх пакутаў Беларусі!