Ларыса Геніюш. Хто боль мой ўвесь збярэ і ў словы згорне

Хто боль мой ўвесь збярэ і ў словы згорне,
той жаль душы, якое не змаглі?
Жыцьцё маё – агарак свечкі сёння
на алтары пакутнае зямлі.

Крывавіў боль, надзея палымнела,
сплывалі слёзы воскам на алтар.
О Беларусь, мой галубочак белы
ад чысціні нязлічаных ахвяр.