Ларыса Геніюш. Мова чыстых, спрадвечных славян

Мова чыстых, спрадвечных славян,
Белы, тонкі зямлі нашай кужаль,
Старых кнігаў і граматаў здань,
Мова замкаў і прадзедаў мужных.

То Скарынаю выйдзеш у свет,
У Статут правы злучыш надзіва,
То заглушаць, затопчуць твой след,
Мова сёлаў і мова архіваў.

Усенароднага скрыня дабра,
Жыццядайная сэрцаў крыніца,
Не дамо мы цябе адабраць,
Над табой не дазволім глуміцца.