Вольга Гапеева. Я застаюся

я застаюся
я застаюся віннай табе адну маленькую рэч
пакуль
пакуль выспявае яна ў мангравым лесе
неба
не ба
яцца не трэба
пазыкі вяртаць я ўмею
проста пакуль яшчэ рана
рана не зацягнулася добра
і не зацягнула мяне ў ложак
фея што на паверх вышэй
я абавязкова вярну табе гэту маленькую рэч

вецер гайдае бамбук
такі зялёны і горкі як мой
паца...
па цалафанавым моры я паплыву
каб даплыць і вярнуць адну маленькую рэч
пекін
31 траўня
год невядомы