Вольга Гапеева. Снежня чацвёртага

снежня чацвёртага
згвалтаваныя дрэвы
прыкрываюцца пер’ем птушыным
ды марна
ім не пазбегнуць майго шкадавання
снежня чацвёртага
я выгульваю сябе
па алеях дахавых
для ўзмацнення
болю святочнага
недзе памёр бог
а я вару сабе суп
і ўсё як звычайна
снежня чацвёртага