Вольга Гапеева. Марцыпанавы снег

марцыпанавы снег
уключалі толькі па пятніцах
калі птушыныя святыя
хавалі свае лапкі
ад маіх дзіцячых позіркаў
яны баяліся тлустых зімовых вусеняў
таму апраналі пухнатыя кажушкі
і хавалі свае лапкі
у маіх дзіцячых позірках