Вольга Гапеева. Калі ты дрэва

калі ты дрэва
             а вецер сышоў ад цябе
стаяць нерухома можна стагодзьдзямі

і што табе птушкі зь іх звонкімі песьнямі лета

калі ты
дрэва
ад якога сышоў вецер