Вольга Гапеева. ПАМІДОР, альбо Пра аб’ектыўную рэальнасць

На кухонным стале павольна паміраў памідор.
Пазаўчора я адрэзала ад яго кавалак. Цэлы
мне быў не патрэбны. Даем заўтра — паду-
мала я. Але прыйшло заўтра, а есці памі-
дор не хацелася. Так ён даляжаў да вечара,
а потым і да наступнай раніцы.

І вось сёння, прабягаючы вачыма па стале
ў пошуках чагосьці, што выклікала б ра-
дасць у мяне і майго страўніка, я заўважы-
ла чырвонае цела, якое павольна марнела.
Адрэзанае месца выглядала асабліва без-
надзейна. Іншая садавіна радавалася, што
гэты піжон-пракажон ляжаў асобна ад іх,
не ў прыгожай глыбокай чорнай місцы,
а сіратліва дажываў свой век проста на
стале.

Выратаваць памідор было мажліва:
а) яшчэ ўчора, калі б я не паленавала-
ся загарнуць яго ў плёнку, б) сёння, зрэ-
заўшы з яго тое, што есці было ўжо нельга,
і ўжыць тое, што можна. Так я стварыла
сабе імпліцытную магчымасць, нейкую
свабоду выбару і пазбавіла гэтай радас-
ці памідор. Цяпер ён цалкам залежаў ад
мяне. А можа, ён залежаў ад мяне ўжо
з таго моманту, як я набыла яго? Аб’ектыў-
ная рэальнасць памідора і суб’ектыўная
рэальнасць вольгі*. Ці быў у памідора вы-
бар? Думаю, быў. Ён мог перастаць спець,
мог пачаць загніваць да таго часу, як я вы-
рашыла яго парэзаць, мог дасягнуць тако-
га ўзроўню спеласці, што мне захацелася
б з’есці яго адразу. Але ўсе гэтыя якасці
наўпрост звязаны з вонкавым у дачынен-
ні да памідора аб’ектам — са мной. І су-
вязь гэтая падпарадкавальнага характару,
прасцей кажучы, залежнасць, якая выма-
лёўвае вобраз падначаленага памідора
(памідора-раба), лёс якога знаходзіцца
ў руках ягонай прыгнятальніцы — мяне.
У чацвер памідора не стала.


*Да фразы “суб’ектыўная рэальнасць” амаль немаг-
чыма ўжыць любую форму асабовага займенніка
першай асобы адзіночнага ліку, якая б пазначала
суб’екта маўлення, г.зн. мяне. Мова супраціўля-
ецца, яна хоча бачыць тут толькі імя, сапраўдную
назву, а не тое, што яе замяняе. З гэтай прычыны
ўжыта ўласнае найменне, што зраўнавала мяне
з памідорам.