Вольга Гапеева. Трава іголкамі тырчыць

трава іголкамі тырчыць
з-пад няўпэўненага снегу
наканавана да абеду
яму пражыць

пыл зноўку мэблю паглынае
не падлічыць і не прыбраць
і зрэшты што тут адказаць
калі і не было пытання