Вольга Гапеева. Прачнуўшыся раніцай

прачнуўшыся раніцай спрабуеш мяне ўзгадаць
як падзабытае граматычнае правіла
памятаеш што нешта было і шкада
але што і якое там кіраванне
пасля мяне ў галаве
застаюцца няправільныя канчаткі
парушаны націск
і з’ехала вымаўленне
як і натхненне ў мяне
паўтараць у кожным лісце
што я не з вялікай