Іван Франко. Як пачуеш той плач між начной цішыні

Як пачуеш той плач між начной цішыні
За вакном, дзе так зімна ды гразка,
Ня будзіся ад сну, не праймайся ані,
Ня ўзірайся ў той бок, мая краска!

То ня ўбогі які, не прыблудны кульга,
Не галодны жабрак, мая зорка;
То самота мая, без патолі туга,
То любоў мая плача так горка.