Цемрык Велет. Шчасця няма

шчасця няма.
альбо гэта падзенне каменя ў студню.
сярод грымотаў метро -- падзенне скарыстанага квітка.
шчасця няма.
ёсць толькі пробліск сонца вечаровага між дрэваў
з ракі павеў незразумелы ветру.
шалёны рух пяску на нёманскім беразе.
знікненне формы, пачуцця –
аголенае цела ў квецені.
шчасця няма.
забыліся рукі, забылася галава.
навуку шчасця не падняць.
не вывучыць адвольна.
між кустоўя расце дрэўца,
складана яму.
шчасця няма.
ёсць толькі сподзеў на шчыліну, за якой
таемна палымнее дзіцячы свет.