Эрлінг Хітэлсэн. Веданне, што ты ёсць... (пер. Л. Баршчэўскі)

Веданне, што ты ёсць, – прычына, каб жыць
Пытацца, куды будзе кінутая дзіда
Не распусціцца ў зямлі
Не плысці прэч не згаладнеламу…
Прамень праўды даганяе мяне й сагравае
Ззяе – прабірае мяне.
Гэта тое, як яны ўяўляюць жыццё?
Ззянне з глыбі сэрца, якое гвалтоўна
Абудзіцца, хваля з ціхім ціканнем паляціць
Іншай траекторыяй, як цмокаў напружаны хвост
З’яўляецца: не ападаючы й не застаючыся тут
Цень што праясняе святло.