Эрлінг Хітэлсэн. Па галінцы бягу я... (пер. Л. Баршчэўскі)

Яна:

Па галінцы бягу я
Якую бачыць адно зямля
І таму што яе ўбачылі
Я па ёй бягу.

Я караскаюся лінаю
Якую бачыць адно верх слямгі
І таму што яе ўбачылі
Я караскаюся ёю.

Я на самым лязе балансую
І тое адзін ты бачыш
І толькі таму што ты бачыш
Я на ім балансую.