Эрлінг Хітэлсэн. Я выбухам разрываюся ў паветры (пер. Л. Баршчэўскі)

Ён:

Я выбухам разрываюся ў паветры
Гэтак выбухам разрываюся
І паветра прымае мяне
І заўтра я – дождж.

Я апускаюся ў мора
Гэтак апускаюся ў мора
І глыб прымае мяне
І заўтра я – спажыва.

Я зачыняюся за кратамі
Гэтак зачыняюся за кратамі
І муры прымаюць мяне
І заўтра я – надпіс.

Я пераскокваю цераз дзверы
Гэтак пераскокваю цераз дзверы
І ты прымаеш мяне
І заўтра мяне болей.