Ігар Бабкоў. Вызваляючы мейсца…

Вызваляючы мейсца таму, што ня мае імя
Забываючы шэпты восені, цені платана
Захлынаючыся далёкім-далёкім ветрам
Я трымаю ў пустых далонях сны акіяна

Падымаючы веі сьляпому соннаму Богу
Аплятаючы хмелем горад, даўна нямілы
Я вяртаюся ў нівеч сініх сівых пагоркаў
Над якімі плывуць нябёсаў белыя крылы