Ігар Бабкоў. Вільня

Сьнег за празрыстым шклом. Японскі пэйзаж.
Вечар. Зімовы сон сярод талай вады.
Сьнег за халодным шклом. Спаміж восеньскіх краж

Сэрца — часовы прытулак такое бяды

Сэрца — халодны прытулак — восеньскі госьць
Прыйдзе зімовым гасьцінцам змарожаных вен
Прыйме ад тога, што згублена, тое, што ёсьць
Ў Вільне — далёкай халоднай красою — югэн.