Ігар Бабкоў. Калі ноч…

Калі ноч — сьляпая вандроўніца
Сярод сьветлага дня прытуліцца
Вось дык радасьць — тым, хто ўмовіцца
Навакол зьбярэцца, расчуліцца

Як адкрые торбу дарожную
Як дастане рукой асьцярожнаю
Будзе воку аб што параніцца
Вось дык радасць тым, хто застанецца

Ды калі, угледзеўшых, досьвіткам
Павязуць, дарогай укатаных
Ціхіх зорак срэбныя россыпы
У вачох запаляцца матавых