Ася Волкава. У той час, як ты ляжыш…

Я ела снег, непрытомная, у сне,
ён раставаў ува мне...
Ю. Каляда

У той час, як ты ляжыш
на ложку нібы ўкрыжаваны Хрыстос,
мне застаецца
хіба што
цалаваць ногі твае.

Вось ён, той самы камень,
які Усемагутны стварыў,
але так і не здолеў падняць.

Твая скура настолькі белая,
што я добра ўяўляю,
як увесну на ёй з'явяцца
чорныя татуіроўкі.

І я пачынаю дрыжаць,
калі ты кладзешся
на вусны мае
і растаеш ува мне.

З тваім з’яўленнем
у маім пакоі
надыходзіць зіма.

.................
Зіму лепш не чакаць,
Лепш на яе спадзявацца.