Уладзімер Арлоў. Калі каго-небудзь баісься
калі каго-небудзь баісься
уяві яго без майткоў
бязьлітаснага прафэсара
прыгажуню з суседняга дому
рэдактара-монстра
мэдсястру зь вялікім шпрыцом
міліцыянта з дручком
прэзыдэнта з вусамі
калі каго-небудзь баісься
пакруці яму нешта
каб заверашчаў
а калі гэта яна
вытні з адцяжкай
па важкім
ці худым
азадку
скажы
я цябе не баюся
я сам магу паставіць табе
два балы
зарэзаць тваю кнігу
зарэзаць цябе самога
зрабіць табе клізму
затрымаць цябе
для высьвятленьня асобы
выставіць сваю кандыдатуру
на прэзыдэнцкіх выбарах
калі каго-небудзь баісься
маеш нядрэнны рэцэпт
але што рабіць
калі баісься
самога сябе?
уяві яго без майткоў
бязьлітаснага прафэсара
прыгажуню з суседняга дому
рэдактара-монстра
мэдсястру зь вялікім шпрыцом
міліцыянта з дручком
прэзыдэнта з вусамі
калі каго-небудзь баісься
пакруці яму нешта
каб заверашчаў
а калі гэта яна
вытні з адцяжкай
па важкім
ці худым
азадку
скажы
я цябе не баюся
я сам магу паставіць табе
два балы
зарэзаць тваю кнігу
зарэзаць цябе самога
зрабіць табе клізму
затрымаць цябе
для высьвятленьня асобы
выставіць сваю кандыдатуру
на прэзыдэнцкіх выбарах
калі каго-небудзь баісься
маеш нядрэнны рэцэпт
але што рабіць
калі баісься
самога сябе?