Уладзімер Арлоў. Вецер
вецер — ды гэта ўсяго толькі розьніца ціскаў
дзе тая дзева якую за школай ты ціскаў?
жыць — гэта йсьці супраць ветру адкрыўшы забрала?
дзе тая рэчка што ледзьве цябе не забрала?
дзева памерла пасьпеўшы паняньчыць унука
рэчка зьніцела — сама без усякай прынукі
ты паглядзіш у яе перасохлае люстра
нешта згадаеш з таго што казаў Заратустра
можа вось гэта: адны паміраюць зарана
ну а другія запозна... адкрыецца рана
ў памяці соннай зьнячэўку: філёзаф засраны!
як яе клікалі? Аня…Ганулечка… Ганна!