Уладзімер Арлоў. 1864
Вользе Някляевай
я паміраў
а ты
сьпявала песьні
трымаючы нямоглую руку
канала наша воля
напрадвесьні
у мураўёўскім тым сакавіку
міне стагодзьдзе
рэінкарнаваны
прачнуся зноўку
сьвечка у райку
тваім успыхне
прыкладзеш да раны
мне вусны
на гаючым скразьняку
о déjà vu
у сьвеце гэтым цесным!
о тайніцы
ў фіранках ветрам гнаных!
мой інсургент пяшчотны –
увасрэсьні!
я паміраў
а ты
сьпявала песьні
я паміраў
а ты
сьпявала песьні
трымаючы нямоглую руку
канала наша воля
напрадвесьні
у мураўёўскім тым сакавіку
міне стагодзьдзе
рэінкарнаваны
прачнуся зноўку
сьвечка у райку
тваім успыхне
прыкладзеш да раны
мне вусны
на гаючым скразьняку
о déjà vu
у сьвеце гэтым цесным!
о тайніцы
ў фіранках ветрам гнаных!
мой інсургент пяшчотны –
увасрэсьні!
я паміраў
а ты
сьпявала песьні