Аляксей Арцёмаў. Прасека

Пятляюць палкія прысады:
Пажоўклым полымем - прасвет.
Прыроды прыгажосць - прынада.
Прайдзі прасекаю, паэт!

Пабачыш позірк піхты пекнай,
Прыпомніш: поле перайшоў,
Пачуўшы порсткі покрыч пеўня
Па-над прасторай паплавоў.