Аляксей Арцёмаў. Старыя хаты касавурацца

Старыя хаты касавурацца,
Глядзяць у мутную ваду –
Дняпро заліў увечар вуліцу…
Як да цябе цяпер дайду?

Мы закаваныя самотаю,
Пакуль рака – пяшчотны кат –
Пакусвае падворкі ўпотай і
Цалуе прызбы сонных хат.