Аляксей Арцёмаў. Гарбата гарачая, даўкая

Гарбата гарачая, даўкая
Лякуе ад даўніх турбот.
Ля ног задаволена каўкае
Мурлаты дагледжаны кот.

Паўзмрок жоўтай лямпай расквечаны,
Сумуе герань на акне…
Жыві, як умееш. І ўвечары
Ніколі не згадвай мяне.