Кірыла Анохін. Чатыры вершы пра нішто

***

усё сышло на нішто -
і што было нічым
стала ўсім


***

ноч выпівае
бутэльку белага святла
і становіцца днём
я выпіваю
бутэльку чырвонага
і ванітую


***

на зломе эраў
нашая стане ня нашай
гады нягодамі
знакі нязначнымі
а мы нямымі


***

Гнуцца дрэвы. Ім
нельга пайсці ні з ветрам,
ні супраць яго.