Кірыла Анохін. Чатыры вершы пра вяршыні і нізіны

***

з’ява кахання
сягае
глыбока ў гісторыю

адтуль
выбрацца
немагчыма


***

і як цябе толькі зямля носіць
такога
большага за яе


***

вецер падымае фіранку
нібы спадніцу
пад ёй бачна неба


***

апусціцца яшчэ
ніжэй
няма куды
нагружаюся сорамам
каб скрозь зямлю
праваліцца