Кірыла Анохін. Тры вершы пра час

***

сыходзіць час
я хапаю яго за руку
але ён працягвае ісці
я вісну ў яго на шыі
але ён не спыняецца
і сыходзіць

наколькі ж глухое маё гора
і бязмежны мой смутак
што цяпер кожнаму
хто з нейкай мэтай падыходзіць да майго акна
я вымушаны
адно жалобна паведамляць
што ў мяне
няма часу


***

час прайшоў
пасівелі і выпалі
пёры

якога звера я адолею
цяпер
такімі голымі рукамі?


***

час
пайшоў
назад

ён
абяцаў
вярнуцца