Кірыла Анохін. Тры вершы пра дарогу

***

Спыніўся сярод
восені. Засыпала
лісцем дарогу.


***

На шашы затор.
Побач - адзін камбайн на
цэлае поле.


***

па рэйках
на гэтым участку часу
праязджаюць
цыстэрны самоты
і рэйкам таксама цяжка
яны таксама чакаюць
калі прыедзеш ты