Кірыла Анохін. Пяць вершаў пра паравіны году

***

Вясна. На дрэвах
лопнулі пупышкі ад
такога шчасця.


***

Вярнулася на
дзень сонца. Паглядзець, як
мы тут без яго.


***

Верасень. Тыя,
што не лятуць у вырай,
ідуць у школу


***

Выпаў першы снег.
Сусед пабег з дываном
хутаць немаўля.


***

Зіма спускае
за сабой ваду ва ўні-
тазе горада.