Кірыла Анохін. Два вершы пра словы і маўчанне

***

падчас сеансу пытанняў
лёгкія лунаюць вакол нас
цяжкія падаюць мне ў лоб
а тыя
на якія я не магу адказаць
віснуць у паветры
ўтвараючы пятлю
прызначаную
для маўчання


***
табе бракуе моцы
каб стрымаць сваё слова
яно ўцякае й гучна селіцца ў маім вуху
ты абхопліваеш мочку вуснамі
праводзіш языком па ракавіне
і
забіраеш сваё слова назад