Чэслаў Мілаш. Ars poetica?
Я заўсёды шукаў як мага больш ёмістай формы,
што не была б ні занадта паэзіяй, ані занадта прозай
і дазваляла б паразумецца, не выклікаючы
найцяжэйшых пакутаў – ні ў аўтара, ні ў чытача.
Ёсць непрыстойнае нешта ў самой сутнасці вершавання:
з нас нараджаюцца рэчы, якіх мы ў сабе й не падазравалі,
і мы міргаем вачыма, нібыта з нас толькі што
выскачыў тыгр – стаіць у святле і б’е хвастом па баках.
Слушна кажуць, што вершы дыктуюць нам духі,
хоць і не варта сцвярджаць, што гэтыя духі – анёлы.
Незразумела, адкуль бярэцца гэтая пыха паэтаў,
якія так часта саромеюцца, паказаўшы ўласную слабасць.
Хто з нас у цвярозым стане захоча быць царствам дэманаў,
што пачуваюцца ў нас як дома, гавораць на розных мовах
і, быццам ім было мала скрасці ў нас вусны і рукі,
спрабуюць – для ўласнай карысці – змяніць наш лёс?
Усё хваравітае сёння цэніцца болей,
і хтось нават можа падумаць, што я жартую
або – што я проста вынайшаў новы спосаб
ухвалення Мастацтва з дапамогай іроніі.
Калісьці людзі чыталі толькі мудрыя кнігі,
якія дапамагалі трываць няшчасці і боль.
Ды гэта не тое самае, што зазіраць у тысячы
твораў, якія паходзяць проста з псіхіятрычнай лякарні.
А свет – зусім не такі, як нам падаецца,
і мы – зусім не такія “мы”, пра якіх мы трызнім.
І людзі не парушаюць ветлівага маўчання,
каб заслужыць павагу сваякоў і суседзяў.
Карысць ад паэзіі ў тым, што яна нагадвае нам,
як жа няпроста застацца самім сабою,
бо дзверы нашага дому ніхто не замкнуў на ключы –
і нябачныя госці ўваходзяць, выходзяць…
Згодны, усё, што я тут расказваю, – не паэзія,
бо вершы пішуцца рэдка і неахвотна,
пад невыносным прымусам і заўсёды з надзеяй,
што толькі добрыя духі абралі нас інструментам.