Андрэй Адамовіч. Ад крызісу

Ішоў неяк Офісны Планктон у пустыню праз калінавы масток,
а пад тым мастком у залатой дамавіне ляжаў Лірычны Герой.
Без рук, без ног, без галавы ляжаў і не думаў ні пра што,
а толькі занатоўваў, што адбываецца, каб пасля Вам чытаць.

А насустрач Планктону ішоў сам Госпад Сус Хрыстос і пытаў:
– Куды ты, Офісны Планктон, ідзеш, чаго хочаш у пустыні?
– А вось ляжыць Лірычны Герой без рук, без ног, без галавы,
і я пайду так лягу ў пустыні. А да мяне прыйдзе Божая Кароўка,
прынясе мне бонусы, і больш ніколі ў мяне крэдытаў не будзе.

Тады Сам Госпад Сус Хрыстос і спытаў у Лірычнага Героя:
– Што гэта за Божая Кароўка, не ведаеш?
– Як не ведаць? Ведаю, – сказаў Лірычны Герой,
і словы ягоныя былі ёмкія, як ключы падземныя.

Я тады яшчэ быў маленькі, і залатая дамавіна падавалася мне
вялікаю залатою клеткаю, такою вялікаю, што тут маглі
плаваць між Офіснага Планктону левіяфаны.
І тады ішла з пустыні Божая Кароўка,
крочачы проста па спінах левіяфанаў.
І крылы яе былі чырвоныя-чырвоныя без аніводнай кропкі.

І нават пальцам яна не кранула калінавы масток.
Яна ішла і раздавала ўсім крэдыты і бонусы,
і калі хто браў крэдыт або атрымліваў бонус,
дык на крылах у Божай Кароўкі з’яўлялася кропачка.
І хутка гэтых кропачак зрабілася так шмат,
што ў інстытуце заалогіі два дактары навук закахаліся
адно ў аднаго і ажаніліся.

І цяпер у іх дзеці глядзяць тэлевізар на канале,
дзе нічога не перадаюць, і крычаць дарослым
замест “Снежыць!” – “Бозая калоўка!”
Бо вельмі ж шмат кропачак з’явілася на ейных крылах.
І яна больш не магла хадзіць па спінах левіяфанаў,
а толькі крочыла па зямлі і ціха плакала.

І дзе адна слязінка падала, там і бакс падаў.
А дзе другая слязінка падала, там і еўрык падаў.
А ў гарлеме дзеці паказвалі на яе пальцам і крычалі:
“Niger, niger” – бо гады ў рады ж яна туды заходзіла.
І тады Божая Кароўка пачала маліцца проста ў неба

да ўсіх баговак. Казала: “Багоўкі, багоўкі, вазьміце мяне
у неба. Бо споўнілася мне трыццаць тры гады
і тры месяцы. А боль мой разнясіце
па ніцых лозах,
па белых бярозах,
па гнілых калодах
разнясіце боль мой!”

А што было з Божай Кароўкай фарбаванай галоўкай далей,
я не ведаю”, – на гэтым і скончыў Лірычны Герой.

Тады паглядзеў на ўсіх Сам Госпад Сус Хрыстос сувора.
Хацеў штосьці сказаць, але тут ішла бабка-арабка,
куды ішла, адкуль, ніхто і не ведаў,
але сталі ўсе яны разам шапатаць:

“Вось у залатой труне ляжыць Лірычны Герой
без рук, без ног, без галавы,
і як яму з дамавіны не ўставаць,
так крызісу не бываць,
крызісу не бываць,
крызісу не бываць,
крызісу не бываць.
Тэксты


Таўсціла і лешч (урывак з навелы)

Дзень паэзіі
Падчас чакання букалічнае элегіі
Кантрапункты
Не будзіце яе
Я хацеў бы жыць на востраве…
Яна ведае пахі сноў…
Шостае вяртанне
Каляднае
Айцец Піё думае пра СПА
Хайдэгер Лох
Гэта зімо нвт мае врш сталі крцейшы…
Я сёння зайшоў у Вікіпедыю…
Калі паміраюць паэты…
Верш на Свабоду
Выходзіш на двор з разбітымі кулакамі…
Мае яйцы
Беларуская мова Ш.

Смерці дзень

Смерць у Вільні
Воўк
Калі паедзеш да мяне, малы, цягніком на поўнач...
Мой Хрысце, табе прывітанне ў Тора-Бору і ў Гаўтаму...
Хрыстова пупавіна
Малако
Італійцы
Габрыель Гарсія Маркес
Заўсёды твой, маленькі Хуан Пабла
Цвік, каторы заўсёды з табою
Новае жыццё
Нават самымі спякотнымі…
Барбі і Кен шацкага разліву
Халат
Паўгода
Хвалі
Баба Мароз і чырвоны стос
Замовы
Ад крызісу

Дзень паэзіі смерці дзень

Дзень паэзіі смерці дзень

Відэа


Цвік, каторы заўсёды з табою