Андрэй Адамовіч. Паўгода

Я чуў, ты будуеш дом.
Такі вялікі: тысячы і адной ночы не хопіць
засяліць яго дзецьмі.
А я проста хачу
дапісаць гэты верш.

Верш – гэта гісторыя пра Бога,
і хаця падаецца, што Бог – тут галоўнае,
галоўнае – гісторыя.

А я заўсёды думаў, што верш –
гэта гісторыя пра каханне і нянавісць.
А мы і не каханкі, і не ворагі,
таму мне, напэўна, так складана было
напісаць гэты грэбаны верш.

А ўсё, што я хацеў сказаць:
“шкада, што мы і не каханкі,
і не ворагі”.
І дадаць напрыканцы пару
прыгожых, важкіх словаў,
напрыклад: “блакітныя гіры”.
Тэксты


Таўсціла і лешч (урывак з навелы)

Дзень паэзіі
Падчас чакання букалічнае элегіі
Кантрапункты
Не будзіце яе
Я хацеў бы жыць на востраве…
Яна ведае пахі сноў…
Шостае вяртанне
Каляднае
Айцец Піё думае пра СПА
Хайдэгер Лох
Гэта зімо нвт мае врш сталі крцейшы…
Я сёння зайшоў у Вікіпедыю…
Калі паміраюць паэты…
Верш на Свабоду
Выходзіш на двор з разбітымі кулакамі…
Мае яйцы
Беларуская мова Ш.

Смерці дзень

Смерць у Вільні
Воўк
Калі паедзеш да мяне, малы, цягніком на поўнач...
Мой Хрысце, табе прывітанне ў Тора-Бору і ў Гаўтаму...
Хрыстова пупавіна
Малако
Італійцы
Габрыель Гарсія Маркес
Заўсёды твой, маленькі Хуан Пабла
Цвік, каторы заўсёды з табою
Новае жыццё
Нават самымі спякотнымі…
Барбі і Кен шацкага разліву
Халат
Паўгода
Хвалі
Баба Мароз і чырвоны стос
Замовы
Ад крызісу

Дзень паэзіі смерці дзень

Дзень паэзіі смерці дзень

Відэа


Цвік, каторы заўсёды з табою