Андрэй Адамовіч. Халат

Ты паехала з гэтага горада,
пакінула мне каляровы халат.
Сказала: “Трымай, час ад часу насі”.
Але, што рабіць, нашу. Лянуюся раніцамі
варыць каву, затое штосерады на рагу
вуліцы гандлюю планам у тваім халаце.
Можа, гэтыя хлопчыкі атрымаюць
сапраўдны глюк пра закаханага пушэра,
які ў душы чорны і нават набыў сабе
нігерскае футра і знак даляра.
За тры дамы ад маёй кропкі ёсць
наркалагічны дыспансер.
Лекарам я адпускаю сапраўдны мараканскі гашыш,
дэманструю пломбы і шворку твайго халата,
маўляў, глядзіце, і тавар, і пушэр сапраўдныя.
Але ты ведаеш іх заробкі.
Вымушаюць да зніжак, я іх разумею,
кожны дзень да іх прыходзяць мае кліенты.
І ўсіх трэба адпальваць, адылі захлынуцца
слязамі проста ў іх на руках,
на рукавах белых халатаў.
Ведаеш, як гэта, калі баліць,
баліць, адно што не бачна пад стракатым халатам.
Ведаеш, як прачынаешся ў тры гадзіны,
выходзіш на гаўбец, шукаеш
па кішэнях у нагавіцах, якія не здымаў на ноч,
цыгарэты, і пачынаеш плакаць.
Вось яны і ідуць да лекара ў чацвер,
а ў сераду яны ідуць да мяне.
І ўсе мы ведаем – ім шандык.
Мы ведаем, шандык мне і лекарам.
Таму я не крыўдую на цябе за тое,
што ты ўзяла і паехала з гэтага горада.
Можа быць, калі-небудзь, калі нашае сонца
будзе дагараць, хтосьці, напэўна,
менеджар па продажу чагось дарагога
і непатрэбнага, запытае ў цябе:
“А дзе гэтая жопа, чакай, як яе, ну, поўная дупа?”
“А!..” – скажаш ты, і дрыготкай рукой
паставіш на мапе крыжык.
Тэксты


Таўсціла і лешч (урывак з навелы)

Дзень паэзіі
Падчас чакання букалічнае элегіі
Кантрапункты
Не будзіце яе
Я хацеў бы жыць на востраве…
Яна ведае пахі сноў…
Шостае вяртанне
Каляднае
Айцец Піё думае пра СПА
Хайдэгер Лох
Гэта зімо нвт мае врш сталі крцейшы…
Я сёння зайшоў у Вікіпедыю…
Калі паміраюць паэты…
Верш на Свабоду
Выходзіш на двор з разбітымі кулакамі…
Мае яйцы
Беларуская мова Ш.

Смерці дзень

Смерць у Вільні
Воўк
Калі паедзеш да мяне, малы, цягніком на поўнач...
Мой Хрысце, табе прывітанне ў Тора-Бору і ў Гаўтаму...
Хрыстова пупавіна
Малако
Італійцы
Габрыель Гарсія Маркес
Заўсёды твой, маленькі Хуан Пабла
Цвік, каторы заўсёды з табою
Новае жыццё
Нават самымі спякотнымі…
Барбі і Кен шацкага разліву
Халат
Паўгода
Хвалі
Баба Мароз і чырвоны стос
Замовы
Ад крызісу

Дзень паэзіі смерці дзень

Дзень паэзіі смерці дзень

Відэа


Цвік, каторы заўсёды з табою