Андрэй Адамовіч. Новае жыццё

а словы мае
электронам мяняюць спіны

а словы мае
паварочваюць самалёты над акіянам

а словы мае
спыняюць пажары лясныя

а сапраўдныя даўб-бы
збіраюцца ў царкве «Новае Жыццё»

у іх там ёсць басейн

у якім яны вяртаюцца да новага жыцця
я б у ім таксама вярнуўся да новага жыцця
але спачатку трэба праблявацца як след

праблюешся як след
і адразу вяртаешся за стол
і кажаш сябрам
сябры, я бачыў цунамі ў Лісабоне
і як быт ператвараўся ў нябыт
я бачыў Акудовіча, што сядзеў на аслінай маме

блядзь
секундачку
праблююся як след

у мяне сябры як мае быць
заўсёды робяць выгляд, што не бачылі, як я блюю
толькі пасля пытаюць
што ты там казаў пра «Новае жыццё»

а я ім зноў
блядзь секундачку

яны мяне так між сабою і называюць
Блядзь Секундачку

але сядзяць ціха
не шаворкаюцца

бо як павярну ім спіны ў электронах
як навярну да новага жыцця на стол
адным словам чароўным

а пасля прачынаешся ў ванне голы
у ванне суха
у роце суха

толькі і думаеш
блядзь як ты мне астап-ла, маё новае жыццё
Тэксты


Таўсціла і лешч (урывак з навелы)

Дзень паэзіі
Падчас чакання букалічнае элегіі
Кантрапункты
Не будзіце яе
Я хацеў бы жыць на востраве…
Яна ведае пахі сноў…
Шостае вяртанне
Каляднае
Айцец Піё думае пра СПА
Хайдэгер Лох
Гэта зімо нвт мае врш сталі крцейшы…
Я сёння зайшоў у Вікіпедыю…
Калі паміраюць паэты…
Верш на Свабоду
Выходзіш на двор з разбітымі кулакамі…
Мае яйцы
Беларуская мова Ш.

Смерці дзень

Смерць у Вільні
Воўк
Калі паедзеш да мяне, малы, цягніком на поўнач...
Мой Хрысце, табе прывітанне ў Тора-Бору і ў Гаўтаму...
Хрыстова пупавіна
Малако
Італійцы
Габрыель Гарсія Маркес
Заўсёды твой, маленькі Хуан Пабла
Цвік, каторы заўсёды з табою
Новае жыццё
Нават самымі спякотнымі…
Барбі і Кен шацкага разліву
Халат
Паўгода
Хвалі
Баба Мароз і чырвоны стос
Замовы
Ад крызісу

Дзень паэзіі смерці дзень

Дзень паэзіі смерці дзень

Відэа


Цвік, каторы заўсёды з табою