Андрэй Адамовіч. Цвік, каторы заўсёды з табою

Вось вам цвік у кардыяграме – Джамалунгма, якою лякаюць любое сэрца,
тое, што Юстас у радыёграме Алексу перадаў, перахітрыўшы немцаў.

Вось ты ўжо і думаеш, мой чытачу, недакладны рытм і кудысьці рыфма
саскочыла, можа, і ненадоўга, такі сабе гераіншчык з надзеямі.

А, ведаеш, мой чытачу, мне похер, бо тут і цяпер будзе не баю-бай,
але сапраўдны мужчынскі верлібр з яйцамі, будзе, карацей, за што патрымацца.

Вось таму я і пачаў пра цвік. Ён быў напраўду стары,
не таму што іржавы, а таму, што каваны, даўгі, квадратны.

Я знайшоў яго на апошняй пляцоўцы, на вышыні, у вежы
кляштара францысканцаў\бенедыктынцаў\салезіянцаў
у вёсцы Друя.

А побач з цвіком, вялікім, каваным, ляжала галава анёла,
уся ў пыле. Яна была з мармуру і без вачэй у вачніцах.

А як я здагадаўся, што гэта была галава менавіта анёла?
Па-першае, я быў у кляштары францысканцаў\бенедыктынцаў\салезіянцаў
на самай вышыні вежы –
хто б сюды яшчэ заляцеў.

Па-другое, цела з крыламі – хаця якое ў анёлаў цела? –
ляжала побач. І вось я ўзяў цвік у правіцу, а галаву – у левіцу.

І вырашаў, што лепш скрасці – галаву або цвік?
І як не трапіць з імі на вочы францысканцам\бенедыктынцам\салезіянцам?

А пасля проста кінуў галаву назад у пыл, а цвік
засунуў за пас. І нармальна сабе даехаў дадому.
І, можа, ніколі ў жыцці больш не бачыў францысканцаў\бенедыктынцаў\салезіянцаў.

А пасля гэты цвік кудысьці знік. Можа, на ім і цяпер
вісіць адзін з партрэтаў у маім пакоі: Крапіва Кандрат, Кардынал Казімір, Кардынале Клаўдыя.

І я магу нават ладзіць сапраўдны лахатрон:
хутка перавешваць гэтыя партрэты і спрачацца на ўсе мае ганарары,
што ніводзін лох не здагадаецца, які партрэт вісіць на цвіку, старым, каваным, скрадзеным.

Напраўду, я не ведаю, куды гэты цвік падзеўся.
Не будзем паглыбляцца ў тэму рабаўніцтва, закону, маралі, б-я,
скажу табе, чытач, проста: разам з гэтым цвіком з майго жыцця

знікла жанчына, якую я кахаў.

І я не ведаю, куды яна падзелася.

Можа, яна і прыхапіла гэты цвік, стары, каваны.
Тэксты


Таўсціла і лешч (урывак з навелы)

Дзень паэзіі
Падчас чакання букалічнае элегіі
Кантрапункты
Не будзіце яе
Я хацеў бы жыць на востраве…
Яна ведае пахі сноў…
Шостае вяртанне
Каляднае
Айцец Піё думае пра СПА
Хайдэгер Лох
Гэта зімо нвт мае врш сталі крцейшы…
Я сёння зайшоў у Вікіпедыю…
Калі паміраюць паэты…
Верш на Свабоду
Выходзіш на двор з разбітымі кулакамі…
Мае яйцы
Беларуская мова Ш.

Смерці дзень

Смерць у Вільні
Воўк
Калі паедзеш да мяне, малы, цягніком на поўнач...
Мой Хрысце, табе прывітанне ў Тора-Бору і ў Гаўтаму...
Хрыстова пупавіна
Малако
Італійцы
Габрыель Гарсія Маркес
Заўсёды твой, маленькі Хуан Пабла
Цвік, каторы заўсёды з табою
Новае жыццё
Нават самымі спякотнымі…
Барбі і Кен шацкага разліву
Халат
Паўгода
Хвалі
Баба Мароз і чырвоны стос
Замовы
Ад крызісу

Дзень паэзіі смерці дзень

Дзень паэзіі смерці дзень

Відэа


Цвік, каторы заўсёды з табою