Андрэй Адамовіч. Заўсёды твой, маленькі Хуан Пабла

Гэтым летам я ўвесь час сніў, нібыта я сын Пабла Эскабара,
і клічуць мяне Хуан Пабла.

І мы з бацькам плывем на гіганцкім белым левіяфане
кудысьці праз Акіян.

Ды раптам ён хапаецца за сэрца і валіцца ў хвалі –
амерыканская куля.

І так мы плылі кожную ноч у абяцаную нам краіну.

А зранку на маіх вуснах усё яшчэ быў прысмак
салёнай Атлантыкі.

Калі Пабла Эскабар, крывавы забойца, мой бацька, быў малады,
ён краў на могілках камяні, збіваў з іх надпісы і прадаваў.

Пабла Эскабар пайшоў нашмат далей ад стваральнікаў палімпсестаў.

Бо ён нічога не хацеў пісаць на гэтых камянях.
І меней за ўсё ён хацеў напісаць там: «Пабла Эскабар».

Вось чаму я не мог кожную ноч не сніць яго,
які забіў бы мяне толькі дзеля таго,
каб прадаць маім сваякам пліту на магілу.

Усё лета я думаў пра тое, што сніш ты.

А сёння раптам зразумеў, што ты сніла,
нібы ты вялікі белы левіяфан,
які вязе на сваёй шырокай спіне двух хлопчыкаў
у прымроеную краіну.

І гэта добра, што я нарэшце зразумеў,
што ты вязеш толькі мяне, куды б я ні плыў.

Сёння скончылася лета,
а я раптам узгадаў, што мы ўжо два гады разам.

І ты вязеш мяне на сваёй шырокай спіне
праз Акіян.

І салёны прысмак на маіх вуснах –
гэта прысмак восені,
у якую мы ўплываем разам,

вялікі левіяфан і маленькі Хуан Пабла.
Тэксты


Таўсціла і лешч (урывак з навелы)

Дзень паэзіі
Падчас чакання букалічнае элегіі
Кантрапункты
Не будзіце яе
Я хацеў бы жыць на востраве…
Яна ведае пахі сноў…
Шостае вяртанне
Каляднае
Айцец Піё думае пра СПА
Хайдэгер Лох
Гэта зімо нвт мае врш сталі крцейшы…
Я сёння зайшоў у Вікіпедыю…
Калі паміраюць паэты…
Верш на Свабоду
Выходзіш на двор з разбітымі кулакамі…
Мае яйцы
Беларуская мова Ш.

Смерці дзень

Смерць у Вільні
Воўк
Калі паедзеш да мяне, малы, цягніком на поўнач...
Мой Хрысце, табе прывітанне ў Тора-Бору і ў Гаўтаму...
Хрыстова пупавіна
Малако
Італійцы
Габрыель Гарсія Маркес
Заўсёды твой, маленькі Хуан Пабла
Цвік, каторы заўсёды з табою
Новае жыццё
Нават самымі спякотнымі…
Барбі і Кен шацкага разліву
Халат
Паўгода
Хвалі
Баба Мароз і чырвоны стос
Замовы
Ад крызісу

Дзень паэзіі смерці дзень

Дзень паэзіі смерці дзень

Відэа


Цвік, каторы заўсёды з табою