Андрэй Адамовіч. Габрыель Гарсія Маркес

Праз усю гэтую восень я буду сніць, што дождж падацьме
дзевяноста адзін дзень без перапынку,
а я – беспрытульнае калумбійскае дзяўчо, якому няма дзе ад яго схавацца.

Таму начамі я буду прытуляцца да цябе і дрыжаць.

А напрыканцы верасня, блукаючы завулкамі, я знайду
вялікі трохпавярховы, пакінуты гаспадарамі дом.

Увесь кастрычнік я буду ўздымацца прыступкамі ўсё вышэй,
уцякаючы ад вады, што падацьме з неба.

А ў сярэдзіне лістапада ўбачу, што на падстрэшшы,
на белым ложку, ляжыць Габрыель Гарсія Маркес.

Хворы на рак Габрыель Гарсія Маркес.

Ён захрыпіць, паглядзіць на мае аголеныя грудзі.

А ты расштурхаеш мяне ўначы і спытаеш:
– Чаму ты так страшна хрыпіш і дыктуеш нешта па-гішпанску?

– Не хвалюйся, каханая, – адкажу я табе. –
Гэта не я. Гэта невылечна хворы на рак
Габрыель Гарсія Маркес.
Тэксты


Таўсціла і лешч (урывак з навелы)

Дзень паэзіі
Падчас чакання букалічнае элегіі
Кантрапункты
Не будзіце яе
Я хацеў бы жыць на востраве…
Яна ведае пахі сноў…
Шостае вяртанне
Каляднае
Айцец Піё думае пра СПА
Хайдэгер Лох
Гэта зімо нвт мае врш сталі крцейшы…
Я сёння зайшоў у Вікіпедыю…
Калі паміраюць паэты…
Верш на Свабоду
Выходзіш на двор з разбітымі кулакамі…
Мае яйцы
Беларуская мова Ш.

Смерці дзень

Смерць у Вільні
Воўк
Калі паедзеш да мяне, малы, цягніком на поўнач...
Мой Хрысце, табе прывітанне ў Тора-Бору і ў Гаўтаму...
Хрыстова пупавіна
Малако
Італійцы
Габрыель Гарсія Маркес
Заўсёды твой, маленькі Хуан Пабла
Цвік, каторы заўсёды з табою
Новае жыццё
Нават самымі спякотнымі…
Барбі і Кен шацкага разліву
Халат
Паўгода
Хвалі
Баба Мароз і чырвоны стос
Замовы
Ад крызісу

Дзень паэзіі смерці дзень

Дзень паэзіі смерці дзень

Відэа


Цвік, каторы заўсёды з табою