Андрэй Адамовіч. Дзень паэзіі смерці дзень

Будзе горача і вільготна вакол тваёй дамавіны.
А мы будзем уздымаць кубкі і піць салодкі воцат
і горкую праўду тваёй смерці
Ў ДЗЕНЬ ПАЭЗІІ Ў СМЕРЦІ ДЗЕНЬ.
І мы будзем апускаць пальцы ў твае пухліны.

У тваё сэрца, чорнае, як думкі кацапа,
у твае лёгкія, чорныя, як Чорнае мора.

Вось так, Сяргею, вось так, Сяргею,
жыццё выявілася карацейшым за цыркуль.

І не паспеў ты сказаць “ВОХ”,
і не паспеў ты напісаць мадрыгал
у нябесную пракуратуру,
як яно выйшла з цябе.

Жыццё выйшла з цябе, як цыркуль з порнаакторкі.

І калі яно з цябе выходзіла.
На апошніх яго міліметрах.
Нарадзіўся гук.
Гэты гук быў адзін у адзін гук выхаду цыркуля з порнаакторкі.

А мы стаялі ў цябе ў галавах, нахіленыя да вуснаў, і пачулі:

О, маё Паазер’е!
Маё Палессе!

О, маё Паазер’е, – спяваў ты, – твае азёры ляжаць
шнарамі воспавымі на твары маёй краіны. О, маё Паазер’е,
твае паазеры.
Твае паасобные зеры.
І паазеры.


Нарэшце ты захрыпеў, і мы ўздыхнулі з палёгкаю, але:

О, маё Палессе, – працягнуў ты, – твае лясы –
гэта штосьці з чымсьці. Гэта як цыркуль у роце порнаакторкі.
Гэта нібы літр гарэлкі пасля працоўнае змены,
гэта як дынастыя сталявараў
у культвандроўцы. Гэта як тры латышы на стрэме.
Гэта... – ты нарэшце збіўся з думкі.

О маё Паазер’е!
Маё Палессе!


Зацягнуў ты сваю нудотную песню.
І яна цягнулася, нібы гук варгана над голым стэпам.

О маё Палессе, твае палясоўшчыкі жаруць жывых вожыкаў
і думкамі працінаюць сцены. Твае рэкі такія марудныя,
што вада ў іх ператвараецца ў рыбу, пакуль дацячэ да мора.
А рыбы гэтыя такія пляскатыя, што на адным іх баку
жыве Ян Гус, а на другім – Караль Густаў Ян.


– Хто жыве? – не зразумелі мы.
– Жыве сабе хтосьці, вам якая розніца? – раззлавалася твая дамавіна.
Ты працягваў.

О, маё Паазер’е!
Маё Палессе!

О, маё Мінскае ўзвышша!
Твае пагоркі нагадваюць мне сельскагаспадарчую акадэмію,
з яе шасціногімі прафесарамі і рагатымі дацэнтамі.

О, мая Старая Літва!
Явары з тваіх легендаў – слупы дэмакратыі майго краю.
Паляўнічыя з тваіх вершаў – адзіная абарона беспрытульным.

О, мой чацвёрты энергаблок!
Я і цяпер бачу, як выходзяць з тваіх вачніцаў сінія касачы,
як лезе адтуль чабор. Як раз’язджаюцца з тваіх вантробаў
машыны, поўныя каханнем да Бараўлянаў.


О мае Бараўляны!


– Ну, усё, усё!.. – занепакоіўся адзін з нас. –
Гэта што СМЕРЦІ ДЗЕНЬ, або яму жарты?
– Але гэта і ДЗЕНЬ ПАЭЗІІ таксама, – адказала дамавіна.

О, маё Паазер’е!
Маё Палессе!

Між вамі ляжаць мае Бараўляны, – усё спяваў ты нудотную песню, –
там паветра такое шчыльнае, што цыгарэтаю я рабіў у ім дзіркі.
Там дактары такія барадатыя, што кожны з іх напісаў па “Капітале”.
Там пухлінаў так шмат, што можна выкласці дарогу ад Палесся да Паазер’я.

О, мае Навінкі!


– Але дзе тваё сумленне?! – запытаў адзін з нас.
– Лады, – усё ж адказаў ты яму.

О, мая Брэсцкая крэпасць!
Твае сутарэнні дагэтуль хаваюць герояў мінулага часу,
твае сутарэнні цяпер нараджаюць герояў загаднага ладу,
твае сутарэнні, як мамы ўлонне паэту…


на гэтым

О, маё Паазер’е!
Маё Палессе!


гук выхаду цыркуля з порнаакторкі абарваўся
                                                       знянацку.
Што характэрна,
пры гэтым на твары
                 нам паляцелі
                           дробныя кроплі.

І мы апусцілі цікаўныя пальцы
ў твае пухліны, у сэрца тваё, у твае лёгкія.

І кожны адчуў, што цела тваё льецца.
– Што гэта льецца? – адзін запытаў.
– Гэта льецца ПАЭЗІЯ, – сказаў другі.
– Гэта льецца СМЕРЦЬ, – сказаў трэці.

З ПАЭТА ЛІЎСЯ ДЗЕНЬ
Тэксты


Таўсціла і лешч (урывак з навелы)

Дзень паэзіі
Падчас чакання букалічнае элегіі
Кантрапункты
Не будзіце яе
Я хацеў бы жыць на востраве…
Яна ведае пахі сноў…
Шостае вяртанне
Каляднае
Айцец Піё думае пра СПА
Хайдэгер Лох
Гэта зімо нвт мае врш сталі крцейшы…
Я сёння зайшоў у Вікіпедыю…
Калі паміраюць паэты…
Верш на Свабоду
Выходзіш на двор з разбітымі кулакамі…
Мае яйцы
Беларуская мова Ш.

Смерці дзень

Смерць у Вільні
Воўк
Калі паедзеш да мяне, малы, цягніком на поўнач...
Мой Хрысце, табе прывітанне ў Тора-Бору і ў Гаўтаму...
Хрыстова пупавіна
Малако
Італійцы
Габрыель Гарсія Маркес
Заўсёды твой, маленькі Хуан Пабла
Цвік, каторы заўсёды з табою
Новае жыццё
Нават самымі спякотнымі…
Барбі і Кен шацкага разліву
Халат
Паўгода
Хвалі
Баба Мароз і чырвоны стос
Замовы
Ад крызісу

Дзень паэзіі смерці дзень

Дзень паэзіі смерці дзень

Відэа


Цвік, каторы заўсёды з табою